НЕЙРАМІ́НАВАЯ КІСЛАТА́,

прыроднае злучэнне, якое прысутнічае ў тканках жывёл і ў некаторых мікраарганізмах у выглядзе N- i N, O-ацыліраваных (або O-метыліраваных) вытворных (сіялавых кіслот), HOOC—CO—CH2—CHOH—CH(NH2)—(CHOH)3—CH2OH. Уваходзіць у склад прыродных глікаліпідаў, глікапратэідаў, у малекулах якіх звязана з рэшткамі монацукрыдаў. Біясінтэз Н.к. працякае з удзелам вытворных гексазамінаў і піравінаграднай кіслаты. Пры некат. хваробах і паталаг. станах (напр., рак, туберкулёз, псіхічныя захворванні) колькасць Н.к. ў вадкасцях і тканках арганізма значна павялічваецца. У складзе глікаліпідаў удзельнічае ў звязванні некат. вірусаў і нейратаксінаў у арганізме.

т. 11, с. 273

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)